У Маскве на вулічнай акцыі апазіцыі затрымалі Барыса Нямцова
Сустаршыню расійскай партыі "Салідарнасць" Барыса Нямцова затрымалі ў Маскве падчас вулічнай акцыі апазіцыі. Як паведамляе "Эхо Москвы", апазіцыянеры святкавалі Дзень расійскага сцяга і неслі дзяржаўны сцяг па ходніках Арбата. Аднак міліцыянты затрымалі каля 20 чалавек якраз "за пранос дзяржаўнага сцяга".