"Белнафтахім": Мінск і Масква вырашылі ўсе пытанні па транзіце нафты

"Белнафтахім": Мінск і Масква вырашылі ўсе пытанні па транзіце нафты

20 траўня ў Маскве ў кампаніі "Транснафта" прайшлі беларуска-расійскія перамовы па нафтавай тэматыцы. У іх удзельнічаў намеснік міністра энергетыкі Расіі Павел Сарокін. Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў заявіў, што паміж Мінскам і Масквой не засталося няўзгодненых пытанняў, якія б заміналі дарожнай карце па ўрэгуляванні сітуацыі з пастаўкамі расійскай нафты. "Ёсць нюансы тэхнічнага характару", — цытуе словы Рыбакова БЕЛТА.

Праблема ўзнікла пасля патраплення ў нафтаправод "Дружба" забруджанай нафты. Былі спынены яе пастаўкі і ў Беларусь, і ў іншыя краіны Еўропы. У Мінску падлічваюць страты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі