У Маскве рэжысёр выйшаў на адзіночны пікет з майткамі ў руках

У Маскве рэжысёр выйшаў на адзіночны пікет з майткамі ў руках

Рэжысёр Віталь Манскі выйшаў на адзіночны пікет да маскоўскага будынку ФСБ з майткамі ў руках. Так ён выказаў падтрымку палітыку Аляксею Навальнаму, якога паспрабавалі атруціць, апрацаваўшы "гульфікавую зону" майткаў нервова-паралітычным газам.

Манскага затрымалі, але хутка выпусцілі. Майткі канфіскавалі як рэчыўны доказ. 

Навальны даведаўся пра дэталі свайго атручання з размовы з супрацоўнікам ФСБ, якому патэлефанаваў пад выглядам важнага чыноўніка. Той распавёў, што "Навічком" была апрацаваная "гульфікавая зона". А пасля таго, як аперацыя правалілася, спецслужба не паленавалася памыць майткі Навальнага, каб замесці сляды злачынства.

Нам толькі застаеццца канстатаваць, што расіяне каторы раз пераймаюць беларускія пратэстныя трэнды. У Беларусі майткі даўным-даўно сталі сімвалам пратэсту. У Мінску гіганцкія БЧБ-майткі аднойчы нават вывешваліся над кварталам "Каскад", і ўся краіна смяялася з натоўпа сілавікоў, якія прыехалі з імі змагацца.

У Маскве рэжысёр выйшаў на адзіночны пікет з майткамі ў руках

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі