У Маскве схапілі беларуса-канспіратара, які расклейваў улёткі ў метро
У маскоўскім метро ўчора схапілі беларуса, які ў вагонах расклейваў агітацыйныя ўлёткі з заклікам галасаваць за адзін з “радыкальна-нацыяналістычных рухаў”, які не ўдзельнічае ў выбарах у Дзярждуму. Высветлілася, што 23-гадовы малады чалавек аб’яўлены ў міжнародны вышук
“за ўдзел у грамадскай арганізацыі, дзейнасць якой забаронена пасля
наладжаных ёй замахаў”.
Пра тое, што гэта за арганізацыя, якія і на каго замахі яна здзейсніла, не паведамляецца. Аднак можна меркаваць, што арганізацыя дзейнічала ў Беларусі, бо цяпер вырашаецца пытанне пра экстрадыцыю хлопца на радзіму, паведамляе маскоўская радыёстанцыя Сити-FM.