У Маскве судзяць яшчэ аднаго польскага шпіёна, які дзейнічаў у Беларусі
Сёння ў Маскве пачаўся суд над маёрам расійскіх паветраных сіл Сяргеем Юрэнем, якога падазраюць у працы на польскія спецслужбы. Яго абвінавачваюць у тым, што ён перадаваў польскай разведцы сакрэтныя звесткі пра дыслакацыю і ўзбраенне вайсковых частак Маскоўскай акругі. Маёр ўваходзіў у шпіёнскую сетку, якая дзейнічала на тэрыторыі Расіі і Беларусі.
Група была выяўленая ў студзені 2007 года, пасля таго як сам Юрэня звярнуўся ў ФСБ з прызнаннем. На папярэднім следстве ён прызнаў сябе вінаватым.
Яго беларускія саўдзельнікі Уладзімір Рускін, Віктар Богдан, Сяргей Карнілюк і Павел Пяткевіч 14 верасня Вярхоўным судом Беларусі былі прызнаныя вінаватымі ў шпіянажы і асуджаныя да пазбаўлення волі на тэрміны ад 7 да 10 гадоў.
“Полит.ру”