У Маскве здымаюць фільм «Вар'яцкая дапамога» пра прыгоды беларуса

Здымкі мастацкага фільма пра прыгоды беларускага гастарбайтэра завяршаюцца ў Маскве. Ён мае назву «Вар'яцкая дапамога».
Галоўны герой фільма рэжысёра Барыса Хлебнікава прыязджае ў расійскую сталіцу з беларускай вёскі на заробкі. Аднак на яго нечакана нападаюць і збіваюць. У беларуса не застаецца ні грошай, ні дакументаў.

Дапамогу яму аказаў незнаёмы масквіч, ад гэтага часу і пачынаюцца прыгоды гастарбайтэра. Асабліва шмат праблемаў ён мае з супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Чакаецца, што фільм выйдзе на экраны ў 2008 годзе.

РИА “Новости»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі