У Маскве зноў несанкцыянаваная акцыя апазіцыі, адбываюцца затрыманні
У Маскве сёння зноў праходзіць несанкцыянаваная акцыя расійскай апазіцыі. Пратэстоўцы выйшлі на вуліцу з галоўным лозунгам “За свабодныя выбары". Як паведамляе “Новая газета”, затрымалі ўжо 33 чалавекі.
Людзі збіраюцца ў цэнтры горада, на розных вуліцах. Сваю акцыю яны ладзяць у форме мірнай прагулкі. Сярод прысутных ёсць вядомыя палітыкі, праваабаронцы і журналісты.
Пратэсты ў Маскве ідуць трэці тыдзень. Нагодай стала адмова ў рэгістрацыі апазіцыйных кандыдатаў на выбары ў Маскоўскую гарадскую думу. 20 ліпеня прайшла шматтысячная санкцыянаваная акцыя. 27 ліпеня ў цэнтры расійскай сталіцы людзі выйшлі на недазволены мітынг, падчас якога затрымалі каля 1400 чалавек.