У Маскве звольнены міліцыянт, чые падначаленыя згвалтавалі беларуску
Звольнены намеснік начальніка міліцыі маскоўскага метрапалітэну Аляксандр Цяліца, чые падначаленыя ўдзельнічалі ў выкраданні і згвалтаванні грамадзянкі Беларусі, паведамляе РИА-Новости. Прычына звальнення — недастатковая праца з асабістым складам, што пацягнула за сабой шэраг парушэнняў. 1 верасня затрымалі трох мужчынаў, якія выкралі 30-гадовую беспрацоўную грамадзянку Беларусі і пад пагрозай фізічнай расправы адвезлі на кватэру аднаго з затрыманых. Там жанчыну гвалтавалі цягам сутак. Яна здолела вызваліцца і звязацца з міліцыяй. Апроч таго, яна заявіла, што да яе выкрадання і згвалтавання маюць дачыненне пяць чалавек, сярод якіх могуць быць супрацоўнікі міліцыі.