У Мастах апазіцыянеры не трапілі ў выбарчую камісію

Ніводзін з 15 прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацыяй Мастоў не трапіў у Мастоўскую раённую выбарчую камісію. 6 чалавек былі вылучаныя аргкамітэтам партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" і 9 чалавек - рухам "За свабоду". Для Алеся Зарэмбюка, які вылучаецца ў дэпутаты Гродзенскага абласнога і Мастоўскага раённага саветаў ад руху "За свабоду", такое развіццё падзеяў не стала нечаканасцю.  

Зарэмбюк: "Я не першы раз удзельнічаю ў выбарах і таму не маю ніякіх ілюзій. Перакананы, што выбары ў чарговы раз будуць сфальсіфікаваныя. Аднак усё ж лічу, што выбары на некаторых участках можна выйграць. Тое, што ў  Мастоўскім раённым савеце два апошнія скліканні прысутнічалі дэмакраты, таму пацверджанне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі