У Мастах скардзяцца на перашкоды ў правядзенні агітацыі

Дзмітры Кухлей, Уладзімір Шчэкарэвіч і Алена Давідовіч, якія з'яўляюцца сябрамі ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, напісалі скаргу ў Мастоўскую раённую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Копіі скаргі былі таксама адпраўленыя ў Цэнтрвыбаркам і місію АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі. Паводле аўтараў скаргі, у Мастах чыняцца перашкоды ў правядзенні агітацыі з боку супрацоўнікаў Мастоўскага РАЎС і робіцца псіхалагічны ціск на чальцоў групы кандыдата ў прэзідэнты.

Так, раніцай 6 снежня ўчастковы міліцыянт прыйшоў на кватэру Алены Давідовіч і папрасіў патлумачыць, хто і адкуль даставіў ёй агітацыйныя матэрыялы за Віталя Рымашэўскага, якія яна расклейвала ў горадзе.

Перад гэтым, 5 снежня Алена Давідовіч і Уладзімір Шчэкарэвіч былі спыненыя міліянтамі, калі вывешвалі агітацыйныя матэрыялы за свайго кандыдата. Праваахоўнікі  пераканаліся, што агітацыю вывешваюць у месцах, вызначаных райвыканкамам, таму адпусцілі маладых людзей. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі