У матчы Кубка Дэвіса Беларусь — Славакія госці выйшлі наперад

Матч 2-га раўнда плэй-оф 1-й Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса паміж зборнымі Беларусі і Славакіі праходзіць у Мінску. Сёння адбыўся парны паядынак. Максім Мірны і Ўладзімір Ігнацік у пяці сэтах прайгралі Міхалу Марціняку і Філіпу Палашаку — 6:7, 6:7, 6:3, 6:4, 4:6. Агульны лік матчу стаў 2:1 на карысць гасцей.  У нядзелю мусяць адбыцца дзве адзіночныя сустрэчы: Уладзімір Ігнацік — Лукаш Лацко, Сяргей Бетаў — Марцін Кліжан.

Нагадаем, пераможца матчу на будучы год захавае прапіску ў другім па значнасці дывізіёне Кубка Дэвіса. Зборная, якая прайграе, пачне наступны сезон у 2-й Еўра-Афрыканскай групе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі