У міліцыю ў Ляхавічах прыйшлі каяцца тры злодзеі

Адразу тры чалавекі цягам некалькіх дзён прыйшлі ў Ляхавіцкі РАУС каяцца ў крадзяжах.
Спачатку мясцовы жыхар паведаміў міліцыянтам, што скраў у лістападзе ў жыхара вёскі Патапавічы плэер і прадаў яго. З'явіўшыся другі раз, мужчына паскардзіўся, што яго грызе сумленне за тое, што ў сакавіку ён украў у знаёмага залаты ланцужок з кулонам за 450 тысяч рублёў.

Другі ляхавічанін прызнаўся, што скраў з чужога аўтамабіля аўтамагнітолу "Sony" і прадаў яе. Жыхар Капыля прызнаўся, што скраў у калгасе “Канюхі” два колы ад трактара “МТЗ”.

Нагадаем, летась у баранавіцкую міліцыю прыйшоў чалавек, які прызнаўся ў забойстве 4-гадовай даўніны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі