У Мінабароны Беларусі абвінавацілі Генштаб УСУ ў правакацыі

У Мінабароны Беларусі абвінавацілі Генштаб УСУ ў правакацыі

Правакацыяй назваў заявы Генштаба УСУ памочнік міністра абароны Беларусі па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка.

"Прадстаўнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны распаўсюдзіў заведама ілжывую інфармацыю пра намер Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь захапіць частку тэрыторыі Украіны падчас будучых у верасні камандна-штабных вучэнняў", — напісаў Равенка ў Твітары.

Таксама ён заявіў, што Генштаб УСУ недакладна назваў склад удзельнікаў вучэнняў.

Як распавядала Еўрарадыё, прадстаўнік Генштаба УСУ Аляксей Громаў расказаў пра беларускія вайсковыя вучэнні, запланаваныя на 8-14 верасня. Падчас іх, заявіў Громаў, плануюць адпрацаваць "вызваленне часова акупаваных тэрыторый". На яго думку, гэтымі словамі могуць прыкрываць захоп прымежных раёнаў Украіны ў Валынскай, Ровенскай і Жытомірскай абласцях.

Таксама ён паведаміў, што ў вучэннях будуць удзельнічаць вайскоўцы з Расіі ды іншых краінаў АДКБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі