У Мінабароны распавялі, што за выбухі чуваць пад Баранавічамі

230 агульнавайсковы палігон, з якога даносяцца гукі, у снежні 2021 года / Міністэрства абароны
230 агульнавайсковы палігон, з якога даносяцца гукі, у снежні 2021 года / Міністэрства абароны

У апошнія тыдні на паўднёвым захадзе Баранавічаў чутныя гукі, падобныя на выбухі і гукі стральбы. Intex-press ад імя гараджан пацікавіўся ў Мінабароны, што адбываецца і калі гэта скончыцца.

Запыт быў адпраўлены 25 лістапада. На днях Мінабароны адказала, што гукі даносяцца з 230-га вайсковага палігона. Міністэрства сцвярджае, што гэта працягваюцца стральбы, аб якіх Баранавіцкі гарвыканкам паведамляў 14 кастрычніка. Пытанне, калі гэта скончыцца, Мінабароны вырашыла праігнараваць.

А пра стрэльбы Баранавіцкі гарвыканкам пісаў наступнае:

...у сувязі з правядзеннем інтэнсіўных стрэльбаў на 230 агульнавайсковым палігоне ў в.Дзераўная Баранавіцкага раёна з 17 кастрычніка 2022 года ў дзённы і начны час будуць чутныя гучныя гукі. Знаходжанне на тэрыторыі палігона забаронена і цягне адміністрацыйную адказнасць у выглядзе накладання штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь, грамадскіх работ або адміністрацыйнага арышту. Праводзіцца мерапрыемства планавае, падстаў для турботы няма.

Пад Баранавічамі праходзіць навучанне расійскіх мабілізаваных. Затым яны павінны адправіцца на вайну ва Украіне. Пра гэта паведамлялі ў Расіі.

Некаторыя навабранцы адправіліся ў Беларусь: у Віцебскую вобласць і горад Баранавічы,адзначаў у пачатку лістапада расійскі вайсковы камісар г.а. Люберцы, Лыткарына, Дзяржынскі і Кацельнікі Аляксандр Каралёў.

Таксама мужчын у ваеннай форме з расійскімі шэўронамі заўважаюць гараджане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі