У Мінабароны Украіны кажуць пра "частковы поспех" на фронце

На фронце ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
На фронце ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

У Мінабароны Украіны кажуць пра "частковы поспех" на фронце. Сілы абароны Украіны там "працягваюць праводзіць як наступальныя, так і абарончыя дзеянні". "Нашы войскі дзейнічаюць ва ўмовах авіяцыйнай і артылерыйскай перавагі ворага", піша намесніца міністра абароны Ганна Маляр.

Расійскія "ваенкары" якраз пішуць пра тое, што стрымліваць наступ украінскіх падраздзяленняў на тым жа "Запарожскім фронце" ўдаецца толькі ўдарамі артылерыі і авіяцыі. А вось заняць новыя тэрыторыі расіянам не ўдалося. Маляр адзначае, што на тых участках фронту, дзе ўкраінскія байцы былі ў абароне, "ніводнай пазіцыі не страчана і вораг не змог прасунуцца".

У Мінабароны Украіны падкрэсліваюць, што расійскія войскі трымаюць на фронце значную колькасць сіл і працягваюць іх павялічваць. Напрыклад, новыя падраздзяленні прыбываюць у наваколле Бахмута, дзе ўкраінцы паступова прасоўваюцца наперад. Ганна Маляр згадвае пра "тактычны поспех" украінскіх байцоў, якія прайшлі наперад на розных напрамках да 2 км. Яны намагаюцца замацавацца на новых пазіцыях.

У Мінабароны Украіны кажуць пра "частковы поспех" на фронце
https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі