У Мінабароны Украіны назвалі 7 вызваленых населеных пунктаў
Украінскія байцы ў вызваленым Старажавым / t.me/annamaliar/
У Мінабароны Украіны назвалі 7 вызваленых населеных пунктаў: Лабковае, Леваднае, Новадар'еўка, Няскучнае, Старажавое, Макараўка, Благадатнае. Усе яны знаходзяцца ў Запарожскай і Данецкай абласцях, дзе ўкраінскія войскі праводзяць наступальныя аперацыі.
Як піша намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр, за тыдзень украінскія войскі прасунуліся на 6,5 км, яны вызвалілі 90 квадратных кіламетраў украінскай зямлі (і гэта без уліку наваколля Бахмута).
Расіяне спрабуюць контратакаваць наступаючыя ўкраінскія войскі, але, відаць, без поспеху.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.