У Мінабароны Украіны заявілі, што на поўдні "выраўноўваецца фронт"

Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

У Мінабароны Украіны расказалі пра сітуацыю на фронце, якая "істотна не змянілася". Намесніца міністра абароны Ганна Маляр піша, што "на поўдні наступ нашых сіл абароны працягваецца, мы паступова рухаемся наперад, маем частковыя поспехі, выцясняем праціўніка і выраўноўваем фронт". Наступальныя дзеянні працягваюцца на Мелітопальскім і Бердзянскім накірунках, дзе ў некаторых месцах украінскія байцы "прасунуліся наперад і замацоўваюцца на дасягнутых пазіцыях". Маляр сцвярджае, што ў расійскай арміі "вялікія страты" (раней Генштаб Украіны паведаміў пра 650 забітых расійскіх вайскоўцаў за суткі). Расіяне спрабуюць вярнуць страчаныя пазіцыі і ўводзяць у бой рэзервы.

На Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім накірунках украінскаму войску даводзіцца стрымліваць наступ расійскай арміі. У Мінабароны Украіны лічаць, што гэта робіцца "эфектыўна" і "ні на адзін метр вораг не прасунуўся". Расіяне ж сцвярджаюць, што ў ваколіцах Крамянной змаглі "заняць некалькі пазіцый". 

У Мінабароны Украіны заявілі, што на поўдні "выраўноўваецца фронт"
https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі