У Мінгарвыканкам падалі адзіную заяўку на Дзень Волі

"Пададзены добры сігнал беларускаму грамадству, што апазіцыя і беларускія дэмакратычныя сілы здольныя да аб'яднання дзеля супольных дзеянняў. Ёсць разуменне таго, што цяпер не час для палітычнага піяру і акцыя 25 сакавіка — не тая акцыя, якая магла бы стаць прадметам для палітычных спрэчак",  — так пракаментаваў гэтае рашэнне для Радыё "Рацыя" сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

Мяркуецца, што падчас мітынгу і шэсця асноўнымі лозунгамі будуць патрабаванні вызвалення палітзняволеных і адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Вырашана, што Дзень Волі пройдзе выключна пад бел-чырвона-белымі сцягамі, без сімволікі партый, рухаў і арганізацый, якія ў ім бяруць удзел.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі