У міністра эканомікі Беларусі будзе шэсць намеснікаў

Савет міністраў Беларусі прызначыў Анатоля Філонава намеснікам міністра эканомікі. 3 сакавіка ён прыступіў да працы на новай пасадзе. Пры гэтым ніводзін намеснік не быў адпраўлены ў адстаўку, паведамляе газета “Заўтра тваёй краіны”.
Такім чынам, у Мікалая Зайчанкі на сённяшні дзень працуе 6 намеснікаў — Пётр Жабко, Уладзімір Адашкевіч, Андрэй Тур, Таццяна Старчанка, Алег Мельнікаў і Анатоль Філонаў. Такой колькасці памочнікаў няма ні ў аднаго з міністраў.

Па пяць намеснікаў маюць толькі міністр унутраных спраў і міністр статыстыкі і аналізу. У большасці міністраў — па чатыры намеснікі, у тым ліку, у МЗС, Міністэрстве абароны, МНС, Мінфіне, Мінгандлю, Мінсельгасхарчы, Мінюсце.

Па тры намеснікі ў міністраў энергетыкі, культуры, транспарту і камунікацый, інфармацыі, а ў міністра прыродных рэсурсаў зусім толькі два.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі