У Мінск на наступным тыдні прыедзе Генсакратар АБСЕ

Генеральны сакратар АБСЕ Марк Перэн дэ Брышамбо на наступным тыдні наведае Мінск, паведамляе БЕЛТА. 15 сакавіка ён збіраецца выступіць перад студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з лекцыяй "АБСЕ ў кантэксце сучасных выклікаў рэгіянальнай бяспекі". Запланаваная таксама сустрэча з кіраўніцтвам універсітэта.

Паведамляецца, што Марк Перэн дэ Брышамбо будзе знаходзіцца ў Мінску для ўдзелу ў падрыхтоўчай канферэнцыі да XVIII Эканоміка-экалагічнага форуму АБСЕ па тэме "Развіццё належнага кіравання на памежных пераходах, паляпшэнне бяспекі наземных транспартных перавозак і спрыянне міжнароднаму аўтамабільнаму і чыгуначнаму транспарту ў рэгіёне АБСЕ".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі