У Мінск пераязджае першае маскоўскае казіно

Маскоўскае казіно Шангры Ла пераязджае ў Беларусь. Факт выдачы першай ліцэнзіі для працы ў Мінску пацвярджае Міністэрства спорту і турызму.  Як вядома, дзейнасць казіно ў расійскай сталіцы і іншых буйных гарадах забароненая з 1 ліпеня. Таму чакаецца, што частка іх пераедзе ў Беларусь. У Мінску ж зацікаўленыя ў прыцягненні буйных інвестараў у гульнявы сектар.

Як паведамляе "Интерфакс", беларускі ўрад мусіць разгледзець праект стварэння ў раёне Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" забаўляльна-гульнявога комплекса. Туды змогуць прылятаць замежнікі, для якіх на трое сутак будзе створаная безвізавая зона. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі