У Мінск прыедзе дакладчык ПАСЕ па Беларусі Сініка Хурскайнен

Дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па Беларусі Сініка Хурскайнен прыйдзе ў Мінск 23 жніўня, паведамляе БелаПАН. Цягам свайго трохдзённага візіту яна сустрэнецца з шэрагам афіцыйных асобаў. Запланаваныя сустрэчы спадарыні Хурскайнен з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў і з кіраўніком Савета Рэспублікі. Яна сустрэнецца з міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым, генеральным пракурорам Рыгорам Васілевічам, а таксама з прадстаўнікамі Міністэрства замежных справаў, Міністэрства інфармацыі. У планах візіту ёсць і сустрэчы з прадстаўнікамі апазіцыі і прэсы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі