У Мінск прыедзе намеснік генсакратара ААН
У Мінску з 17 па 19 студзеня з візітам будзе знаходзіцца намеснік Генеральнага сакратара ААН па справах Генеральнай Асамблеі і канферэнцыйным кіраванні Мухамад Шаабан. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі. Асноўнай мэтай візіту Мухамада Шаабана з'яўляецца падпісанне Мемарандума пра супрацоўніцтва паміж Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам (МДЛУ) і Сакратарыятам ААН. У праграме візіту прадугледжаная сустрэча высокага госця з кіраўніцтвам і выкладчыцкім складам МДЛУ, азнаямленне з навучальнымі праграмамі і тэхнічнымі магчымасцямі ўніверсітэта.
Запланаваная таксама сустрэча Мухамада Шаабана з міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым. Плануецца, што падчас сустрэчы будуць прааналізаваныя перспектывы наймання на працу ў Сакратарыят ААН беларускіх спецыялістаў. Таксама будуць абмяркоўвацца шляхі пашырэння далейшага супрацоўніцтва Беларусі з ААН па напрамках, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Мухамада Шаабана.