У Мінск прывязуць копію абраза Маці Божай Будслаўскай
20 снежня 2008 г. у капліцу Маці Божай Будслаўскай ў мінскім мікрараёне Кунцаўшчына адбудзецца ўрачыстае ўнясенне копіі абраза Апякункі гэтай парафіі. Копію абраза ў 14.00 прывязе кусташ нацыянальнага санктуарыя ў Будславе а. Віктара Бурлака. Урачыстаму ўнясенню абраза будзе папярэднічаць невялікая малітва. Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе catholic.by.
З гэтага дня ў парафіі распачнецца пашырэнне культу Маці Божай Будслаўскай. Кожную суботу будуць чытацца малітвы да Маці Божай, а ў другі дзень кожнага месяца (2 ліпеня — урачыстасць Маці Божай Будслаўскай) пасля вечаровай святой Імшы будзе адбывацца працэсія са свечкамі вакол капліцы.