У Мінск прыйшоў бразільскі стрыт-арт (фота)

Чысты стрыманы Мінск нарэшце вырашыў змяніць імідж. Дакладней, яму дапамаглі: найлепшыя мастакі з Бразіліі і Беларусі аб'ядналіся, каб паўдзельнічаць у першым міжнародным фестывалі стрыт-арту Vulica Brasil.

Фестываль прапанавала гораду амбасада Бразіліі ў Беларусі — стрыт-арт у Бразіліі такая ж каштоўнасць, як футбол ці карнавал. Прадзюсарам фестывалю стала Міла Котка з Gata Produções. Галоўным спонсарам выступіла кампанія фарбаў Condor.

У выніку на 4 сценах горада (вул. Кастрычніцкая, 16 і Фабрычная, 22), з'явіліся манументальныя творы славутых мастакоў з Бразіліі і Беларусі: Цінью Валтэра Намуры (Tinho Walter Nomura), Ражэрыа Фернандэса (Rogerio Fernandes), Cowek і Mutus. А ў Цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася вялікая выстава, прысвечаная стрыт-арту, на якой больш за 20 мастакоў ператварылі 2 паверхі будынка ў міні-горад са сваімі "вулічнымі" законамі і правіламі. 

Выстава Vulica Brasil у Цэнтры сучасных мастацтваў працягнецца да 6 лістапада, пасля чаго адна з яе частак, размаляваная "ўжывую" мадэль бразільска-беларускага горада, пераедзе на плошчу Якуба Коласа, дзе прастаіць да канца снежня. Яскравая, але, напэўна, ужо занесеная снегам.

Праца бразільскага мастака Ражэрыа Фернандэса на Кастрычніцкай, 16

Праца бразільскага мастака Tinho на Фабрычнай, 22

Праца беларускага мастака Mutus на Фабрычнай, 22

Праца беларускага мастака Cowek на Кастрычніцкай, 16

Адкрыццё выставы Vulica Brasil у Цэнтры сучасных мастацваў. Прамова аташэ па культуры амбасады Бразіліі Данілы Тэафіла Коста

Бразільскі мастак Tinho і прадзюсар фестывалю Міла Котка

Міні-рэзідэнцыя беларускага мастака Hade

Праца беларускай мастачкі Julysses, адзінай дзяўчыны ў праекце стрыт-арту

Працы бразільскага мастака Ражэрыа Фернандэса

Інсталяцыя бразільскага мастака Tinho

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі