У Мінск сёння прывязуць Віфлеемскі агонь
Напярэдадні каталіцкага Раства ў Мінск 20 снежня прывязуць Віфлеемскі агонь. Увечары мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіяпіскап Тадэвуш Кандрусевіч унясе агонь у архікатэдральны сабор імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Пасля гэтага ў касцёле пройдзе ўрачыстае набажэнства.
Адзначым, што агонь патрапіў у Беларусь з Польшчы, куды яго прывезлі з Віфлеема. Са сталіцы ён будзе дастаўлены ў Ліду, Валожын, Маладзечна, Бабруйск, Віцебск, пасля яго перададуць скаўтам з Расіі, якія яго павязуць у Маскву.
Інтэрфакс