У Мінск з Брэста хочуць перавезці яшчэ аднаго пацярпелага на "Пінскдрэве"
Траіх пацярпелых ад выбуху на "Пінскдрэве" перавялі з Брэсцкай вобласці ў Мінск. Як інфармуе БелаПАН, з Брэсцкай абласной лякарні ў сталіцу дастаўлены мужчына, з Пінскай - перавезлі мужчыну і жанчыну.
У рэанімацыі Пінскай цэнтральнай бальніцы ляжаць двое пацярпелых, яшчэ адна работніца прадпрыемства знаходзіцца ў нейрахірургічным аддзяленні.
У рэанімацыі Брэсцкай абласной лякарні знаходзіцца пяць пацярпелых. Аднаго з іх лекары збіраюцца перавозіць у Мінск. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў галоўны лекар Брэсцкай абласной лякарні Аляксандр Карпіцкі.
Карпіцкі: "Лепш пакуль што нікому не стала. Ні лепш, ні горш. Пакуль усе прыкладна ў аднолькавым стане – цяжкія хворыя. Напэўна, аднаго хворага, калі атрымаецца, будзем пераводзіць у Мінск".
Дарэчы, галоўны лекар не пацвердзіў звесткі пра яшчэ адного памерлага. Інфармацыя пра смерць чацвёртай ахвяры выбуху ў Пінску з'явілася ўвечары 27 кастрычніка.