У мінскага “Дынама” з’явіцца “фірмовая” мінералка

Сімволіка хакейнага клуба “Дынама-Мінск” з’явіцца на бутэльках з мінеральнай вадой. Паралельна каманда вядзе перамовы з вытворцамі рыбы і малака. Пра гэта Еўраралыё распавёў мэнэджар клуба Іван ЦывінскіІван Цывінскі: “Наконт мінеральнай вады мы ўжо дамовіліся. Наконт рыбных і малочных прадуктаў, адпаведна, мы вядзем перамовы”.

Што тычыцца сувенірнай прадукцыі, то ўжо з сярэдзіны сакавіка – пачатку красавіка яна з’явіцца ў сетцы дзяржаўных і прыватных крам. Плануецца, што там нават створаць адмысловыя “куткі фаната”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі