У мінскай лякарні атруціліся дзеці, але адміністрацыя сваёй віны не прызнае
На мінулым тыдні пасля абеду ў сталовай 4-й дзіцячай лякарні атруцілася 6 дзяцей, але кухараў ніхто не пакараў.
Намеснік галоўнага лекара Ларыса Зайцава кажа Еўрарадыё, што хутчэй за ўсё гэта выйшла па неахайнасці бацькоў.
"Дзеці ў лякарню не паступаюць здаровыя. Нават здаровых дзяцей, калі пакарміць у сям’і нечым не тым і то… А колькі бацькі прыносяць усякай ежы: і чорных бананаў, і нямытых яблык".
На пытанне, як маглі дзеці атруціцца разам бацькоўскай ежай, Ларыса Зайцава не змагла адказаць. Яна запэўніла: усе абследаванні паказалі, што віны кухараў няма, таму ніякай вымовы адміністрацыя ім не выносіла.
Кацярына Ярмалаева, Еўрарадыё, Мінск