У мінскай лякарні хуткай дапамогі — 9 чалавек з абмаражэннямі
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік галоўнага лекара гарадской лякарні хуткай дапамогі Ігар Шыманскі.
Шыманскі: "За апошнія суткі, значыць, 5 чалавек - 4 з іх шпіталізаваныя. Зараз на лячэнні ў нас 9 чалавек з адмаражэннямі".
Дарэчы, пракуратура Заводскага раёна паведаміла пра бяздомнага, які памёр ад пераахаладжэння. Яго цела знайшлі 1 снежня на вуліцы Цэнтральнай, адзначае БелаПАН. Цяпер пракуратура вядзе праверку з нагоды яго смерці.