У мінскай Свіслачы вылавілі заплечнік з трупам немаўляці

Аднак дагэтуль абставіны здарэння і асобы, якія маюць дачыненне да здарэння, невядомыя, адзначае БЕЛТА.



Вядома, што труп знаходзіўся ў заплечніку чорнага колеру з квадратнай нашыўкай з выявай рок-музыкаў і надпісам "Velсom 3G Quest Pistols". Такія заплечнікі былі выпушчаныя абмежаванай партыяй і распаўсюджваліся на канцэртах гэтай групы, якая выступала ў 2011 годзе ў Магілёве, Пінску, Баранавічах і ў 2012 годзе — у Брэсце, Пінску, Магілёве і Баранавічах.



Упраўленне крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама звяртаецца па дапамогу да грамадзян. Тых, каму можа быць нешта вядома пра абставіны смерці дзіцяці альбо пра жанчын, якія не маюць дзяцей пасля перыяду цяжарнасці, альбо пра асобаў, якіх карысталіся такім заплечнікам, просяць паведаміць па тэлефонах: 8 (017) 200-60-36, 8 (017) 288-81-13, 8 (029) 356-02-02, 8 (029) 381-04-19. Канфідэнцыйнасць і ўзнагароджанне за важную інфармацыю праваахоўнікі гарантуюць.



Ілюстрацыйнае фота — 134.su

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі