У Мінскай вобласці адбылося 40 дарожна-транспартных здарэнняў
Больш за 40 дарожна-транспартных здарэнняў адбылося за мінулыя суткі на дарогах Мінскай вобласці. Адзін чалавек загінуў і адзін атрымаў раненні.
Як паведамляе БЕЛТА, трагічнае здарэнне адбылося ў Валожынскім раёне на дарозе Мінск-Ашмяны. 49-гадовы мінчук, кіруючы аўтамабілем "Мерседэс-Бенц", здзейсніў наезд на пешахода. Ад атрыманых траўмаў 43-гадовы мужчына памёр на месцы.
Дарэчы, за суткі былі затрыманыя ў стане алкагольнага ап'янення 39 кіроўцаў.
Нагадаем, што ў пятніцу, 25 снежня, у Мінскай вобласці было зафіксавана толькі 7 дарожна-транспартных здарэнняў, але таксама загінуў адзін чалавек, яшчэ 9 атрымалі траўмы.