У Мінскай вобласці чатыры чалавекі атруціліся грыбамі

Чатыры выпадкі атручэння грыбамі зафіксаваныя за верасень у Мінскай вобласці, паведамляе БЕЛТА. У Жодзіне пацярпелі тры чалавекі. У іх былі атручэнні лёгкай ступені, таму людзям своечасова аказалі медычную дапамогу. А вось пенсіянерка з Пухавіцкага раёну памерла, пакаштаваўшы грыбоў-парасонаў. Медыкі сцвярджаюць, што прычынай атручэнняў робіцца няправільная апрацоўка нават бяспечных грыбоў. Але ж часта людзі знаходзяць у лесе грыбы-двайнікі, спажыванне якіх небяспечнае для здароўя. Існуюць гэта званыя ўмоўна бяспечныя грыбы, якія можна есці толькі пасля таго, як іх двойчы вараць па 50 хвілінаў кожны раз, а потым яшчэ прамываюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі