У мінскіх абменніках з’явілася валюта

У мінскіх абменніках з’яўвіліся долары і еўра. Як распавялі карэспандэнтам Еўрарадыё касіры некалькіх філіялаў, банкі прывозяць валюту на продаж і цяпер яны могуць прадаваць не толькі тое, што здалі. Каля пунктаў абмену адразу ўтварыліся невялікія чэргі. Нехта купляе адразу па тысячы долараў і больш.

Так, у абменніку Беларусбанка на вуліцы Маркса долары былі ў наяўнасці, у суседнім Белаграпрамбанку засталіся толькі еўра. Але і там, і там утварыліся невялікія чэргі з некалькіх чалавек. Пра з’яўленне валюты ў іншых абменніках паведамляюць слухачы і чытачы Еўрарадыё.

Раней Нацбанк выдаў пастанову №29, паводле якой банкі мусяць прадаваць валюту, якую набылі на біржы без абмежаванняў. Таксама, на 29 студзеня запланавана вялікая прэс-канферэнцыя Лукашэнкі для беларускіх і замежных СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі