У мінскіх бальніцах застаюцца 40 пацярпелых падчас выбуху
Сорак чалавек, якія пацярпелі падчас выбуху ў Мінску, па стане на 18 гадзінаў 4 ліпеня знаходзяцца ў бальніцах сталіцы. У большасці з гэтых людзей "агнястрэльна-выбуховыя раненні", найчасцей у іх пацярпелі рукі, ногі, грудная клетка і брушная поласць.
Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі. За сённяшні дзень былі выпісаныя 6 чалавек (сярод іх двое дзяцей, 5 і 6 гадоў).
Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі. За сённяшні дзень былі выпісаныя 6 чалавек (сярод іх двое дзяцей, 5 і 6 гадоў).