У мінскіх гатэлях з’явяцца кропкі доступу да Інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi

Кропкі бесправаднога доступу да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi з’явяцца ў ліпені ў беларускіх гатэлях. У прыватнасці, у мінскіх гатэлях «Беларусь», «Юбілейны», «Кастрычніцкі» і «Арбіта». Пазней зоны Wi-Fi будуць разгорнуты ў буйных грамадскіх месцах сталіцы, напрыклад, у будынку чыгуначнага вакзалу. Мяркуецца, што скарыстацца паслугай бесправаднога доступу да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi можна будзе з дапамогай карты доступу. Сетка рэалізацыі гэтых картаў будзе развіцца прапарцыйна разгортванню сеткі Wi-Fi ў Беларусі.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі