У мінскіх судах асуджаныя 23 дэманстранты, амаль усе атрымалі па 15 сутак

У мінскіх судах асуджаныя 23 удзельнікі акцыі пратэсту прыдпрымальнікаў, якая адбылася ў Мінску 10 студзеня. Амаль усе атрымалі па 15 сутак арышту. Яны былі пакараныя за “дробнае хуліганства” і “ўдзел у несанкцыянаванай акцыі”. Сярод асуджаных вядомы палітык Анатоль Лябедзька і дзеяч прадпрымальніцкага руху Анатоль Шумчанка.

20 сутак – найбольш за ўсіх - атрымала Таццяна Цішкевіч. Вось як пракаментаваў у інтэрв’ю Еўрарадыё гэты прысуд праваабаронца Валянцін Стэфановіч:

“Раней большы тэрмін паглынаўся меншым і больш за 15 сутак не выносілася. А зараз, паводле новага адміністрацыйнага кодэксу, тэрміны складваюцца. І ўлічваючы, што яна, відаць, ужо неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці, суддзя вырашыў ёй вынесці не 15, як усім, а 20 сутак”.

Паводле словаў Стэфановіча, агулам, з улікам тых актывістаў, якія былі затрыманыя прэвентыўна напярэдадні акцыі, за краты патрапіла каля 25 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі