У Мінскіх ВНУ з’явілася ўжо 10 кропак бяздротавага доступу ў інтэрнэт Wi-Fi

"Белтэлекам" працягвае пашыраць сетку грамадскіх пунктаў бяздротавага доступу ў інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi. Як паведамілі на прадпрыемстве, вучэбны корпус Інстытута сучасных ведаў стаў дзесятым у спісе адукацыйных аб'ектаў сталіцы, у якіх устаноўлены бяздротавы "byfly".
Паводле звестак "Белтэлекама", акрамя гэтага інстытута, сярод мінскіх адукацыйных устаноў Wi-Fi даступны ў БДУ, Тэхнічным універсітэце, Акадэміі мастацтваў, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, Універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, Экалагічным універсітэце імя А.Д.Сахарава, каледжы сувязі, ліцэі БДУ, а таксама ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна. Wi-Fi таксама ўстаноўлены і ў абласных адукацыйных установах: у Брэсце, у Гомелі і ў Віцебску. Пакуль карыстацца Wi-Fi можна бясплатна.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі