У мінскім аэрапорце ўстаноўлены сканер, які “прасвечвае” людзей

Персанальны лічбавы рэнтгенаскапічны сканер для дагляду пасажыраў і багажу ўстаноўлены ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск”. Ён дазволіць знайсці забароненыя для перавозкі рэчы нават у тым выпадку, калі чалавек іх праглынуў. Сканер дазваляе заўважыць не толькі металічныя рэчы, але і зброю, вырабленую з керамікі.

Таксама ў аэрапорце для бяспекі палётаў пачала ўжывацца сучасная методыка “Профайлінг”. Яна дазваляе выяўляць “падазроных” пасажыраў праз своеасаблівае псіхалагічнае тэсціраванне.
 
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі