У мінскім клубе "Рэактар" рыхтуецца карнавал "Калядны фэст"

25 снежня ў мінскім клубе "Рэактар" адбудзецца штогадовы карнавал "Калядны фэст". Ён збярэ вядомых беларускіх фолк- і рок-выканаўцаў — гурты "Стары Ольса", "Litvintroll", "Znich", "Testamentum Terrae", "Рада", "Rosalia". Прадзюсар "Каляднага фэсту", лідэр групы "Стары Ольса" Зміцер Сасноўскі патлумачыў, што мэта фэсту — аднавіць традыцыйныя для Беларусі карнавалы з адпаведнымі дэкарацыямі, маскамі і танцамі. Па задуме арганізатараў, выканаўцы будуць сустракаць Каляды музыкай, танцамі і рытуальным смехам. Задача кожнага музыкі — "паказаць характэрную для гэтага свята барацьбу хаосу і парадку.

Чакаецца, што гурт "Рада" пакажа на фэсце фальклорную калядную праграму. Музыкі са "Старога Ольсы" выканаюць кампазіцыі з альбома "Полацкi сшытак". Гурт сярэднявечнай музыкі "Rosalia" падрыхтаваў танцавальную праграму, а музыкі "Litvintroll" і "Testamentum" — новыя кампазіцыі. Яшчэ адзін удзельнік святочнага дзейства — тэатр "Гістрыён" — навучыць усіх жадаючых сярэднявечным танцам.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі