У мінскім транспарце стане ўдвая больш кантралёраў

Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" хоча ўзмацніць кантроль за аплатай праезду ў гарадскім транспарце. Да канца гэтага года плануецца павялічыць лік штатных кантралёраў у два разы.  Як адзначаюць "Мінск-Навіны", сёння ў сталіцы 111 кантралёраў. Да канца года іх стане 208.

Акрамя таго, з 1 кастрычніка з кантралёрамі пачнуць працаваць псіхолагі. Яны правядуць псіхалагічныя трэнінгі па зносінах з пасажырамі. А прэтэндэнты на пасаду кантралёра павінны будуць прайсці тэсты на стрэсаўстойлівасць і камунікабельнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі