У Мінскім заапарку жывёлаў кормяць венікамі для лазні

Мінскі заапарк закупіў у Пухавіцкім лясгасе на корм дзікім капытным жывёлам 1200 венікаў для лазні. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" распавяла намесніца дырэктара заапарка Наталля Лебедзева. Па яе словах, на корм ідуць пераважна бярозавыя, часам асінавыя венікі. У заапарку ўзімку такі ласунак уваходзіць у рацыён зуброў, казулі, аленяў, вярблюдаў. Напрыклад, дзікаму казлу (казулі) Кузі нароўні з сенам, збожжавымі сумесямі з цёртай морквай у суткі належаць два венікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі