У мінскія крамы да Новага года паступіць 1,6 млн бутэлек шампанскага
У крамы сталіцы да Новага года паступіць 1 мільён 600 тысяч бутэлек шампанскага. Гэта на 10% больш, чым было прададзена летась. Як паведаміў выконваючы абавязкі начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Аляксей Раманаў, не будзе праблемаў у мінчанаў і з набыццём кандытарскіх вырабаў. — Сёлета ў нас не будзе праблем з забеспячэннем таварамі насельніцтва горада. Дасягнута дамоўленасць з Мінскім заводам шампанскіх вінаў, у “Белдзяржхарчпраме” на мінулым тыдні адбылася нарада з вытворцамі кандытарскай галіны. Па кандытарскіх вырабах праблем таксама не будзе.
Мінскія крамы ўжо закупілі тавараў навагодняга асартыменту на 3,5 мільярда рублёў.
Мінскія крамы ўжо закупілі тавараў навагодняга асартыменту на 3,5 мільярда рублёў.