У Мінску 1 сакавіка ўпершыню пройдзе агульнагарадскі бацькоўскі сход

1 сакавіка ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі ўпершыню пройдзе агульнагарадскі бацькоўскі сход.

Гэта мерапрыемства арганізуецца ў рамках выставы адукацыйных паслуг, якая будзе праходзіць з 28 лютага па 1 сакавіка. Раней гарадскія бацькоўскія сходы праводзіліся і раней, але ў інтэрнэце.

Тэма сходу — "Развіццё сталічнай школы на сучасным этапе: дыялог партнёраў". Да ўдзелу ў ім будуць запрошаны старшыні бацькоўскіх камітэтаў і апякунскіх саветаў мінскіх школ. За некалькі дзён да выставы падобныя сходы пройдуць у кожным раёне сталіцы: бацькі сустрэнуцца з прадстаўнікамі адміністрацый раёнаў, змогуць наведаць навучальныя ўстановы горада.

Удзельнікі плануюць абмеркаваць такія актуальныя пытанні, як рэформа агульнаадукацыйнай школы, адзенне для школьнікаў, 10-бальная сістэма ацэнкі ведаў, школьнае харчаванне і інш.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі