У Мінску 17 лістапада адкрыюць статую студэнта
У Мінску да Дня студэнта адкрыюць статую, якая будзе ўвасабляць сабой сучаснага студэнта. З'явіцца яна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў супрацоўнік універсітэта Віталь Русін:
Русін: "Статуя студэнт. Малады чалавек глядзіць наперад, у руках ноўтбук, на спіне заплечнік. Статуя прысвечаная Дню студэнта. Віншаваць і адкрываць статую будзе рэктар універсітэту".
Скульптуру зрабіў Дзмітры Аганаў. Па словах Русіна, яе будуць уводзіць у факультэцкую сімволіку і выкарыстоўваць маленькія бронзавыя копіі як пераходныя прызы сярод студэнтаў.