У Мінску адбудуцца лекцыі пра навучальныя магчымасці ў ЗША

У межах Міжнароднага адукацыйнага тыдню, які праводзяць па ўсім свеце амбасады ЗША, у Мінску адбудуцца лекцыі пра навучальныя магчымасці ў Амерыцы, паведамляе Generation.bY 19 лістапада супрацоўнікі амбасады ЗША ў Мінску і дырэктар Цэнтру міжнароднай адукацыі ЕГУ Кевін Рэйлінг распавядуць усім жадаючым пра сістэму адукацыі ЗША, а таксама пра магчымасці для навучання, якія існуюць для студэнтаў з Беларусі.

Першая лекцыя на тэму спонсарскіх праграм для беларускіх студэнтаў адбудзецца ў пятніцу з 16:00 да 17:30 у памяшканні бібліятэкі імя Пушкіна.

Другая лекцыя будзе прысвечаная ў тым ліку і платным праграмам навучаньня ў ЗША. Пройдзе яна па адрэсе зав. Бранявы, 15а, аўдыторыя 303. Пачатак, а 19-ай.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі