У Мінску адбудзецца прэзентацыя... дзяржаўнага сцяга (дакумент)
Імпрэза пройдзе 24 ліпеня ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
Запрашэнне на акцыю абнародаванае ў сацыяльных сетках. У ім гаворыцца, што на прэзентацыі будзе дэманстравацца дакладная копія сцяга, узнятага 3 ліпеня на флагшток на Плошчы дзяржаўнага сцяга.
Нагадаем, што сцяг, узняты ў прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі 3 ліпеня, мае памеры 14х7 метраў. Іншымі словамі, яго плошча складае 98 квадратных метраў.