У Мінску адбылася прэзентацыя зборніка "Мікола Ермаловіч"

Прэзентацыя зборніка "Мікола Ермаловіч" адбылася ўчора ў Мінску.
Кніга падрыхтавана старшынёй Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба "Спадчына" Анатолем Белым, сябрамі клуба Анатолем Валахановічам і Надзеяй Сармант.

Ермаловіч нарадзіўся 29 красавіка 1921 года ў вёсцы Малыя Навасёлкі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Галоўнае яго навуковае адкрыццё — сцвярджэнне неабходнасці адрозніваць ад сучаснай Летувы старажытную летапісную Літву, якая знаходзілася ў вярхоўях Нёмана (тэрыторыя паміж Мінскам і Наваградкам з усходу на захад і паміж Маладзечна і Слонімам з поўдня на поўнач).

Ермаловіч таксама аспрэчыў ідэю расійскіх дарэвалюцыйных і савецкіх гісторыкаў аб захопе летувісамі беларускіх земляў у XIII стагоддзі.

Навукоўца трагічна загінуў 5 сакавіка 2000 года пад коламі аўтамабіля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі