У Мінску адчыніцца выстава “Смерць — не правасуддзе”

8 кастрычніка ў Мінску адчыніцца выстава “Смерць — не правасуддзе”, прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы супраць смяротнай кары, паведамляе БелаПАН. Выстава будзе праходзіць у музеі Вялікай Айчыннай вайны. Яе арганізатарамі выступілі Савет Еўропы і яго інфармацыйны пункт у Мінску, а таксама прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі. Экспазіцыя складаецца са 100 плакатаў, адабраных сёлета ў межах конкурсу Poster4Tomorrow. Гэты конкурс праходзіў пад патранажам генеральнага сакратара Савета Еўропы Турб’ёрна Ягланда і быў прысвечаны адмене смяротнай кары. Выстава будзе працаваць у Мінску ад 9 кастрычніка да 11 снежня. Уваход на яе бясплатны.
 
Ад 1997 года смяротную кару не выкарыстоўвае ніводная ў Еўропе краіна, апроч Беларусі. Адмена гэтай меры пакарання альбо ўвядзенне мараторыя на яе з’яўляецца адной з найважнейшых умоваў, каб надаць Беларусі статус спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі