У Мінску адкрыецца грузінская амбасада

У Мінску адкрыецца амбасада Грузіі, паведамляе агенцтва БЕЛТА. У Міністэрстве замежных справаў Беларусі паведамілі, што ўжо прызначаны Часовы Павераны ў справах Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь Давід Катарыя.  Зараз грузінскі бок выбірае памяшканне пад дыпламатычнае прадстаўніцтва, рыхтуе неабходныя дакументы для рэгістрацыі юрыдычнага адрасу. Агулам гэтыя працэдуры могуць заняць некалькі месяцаў.

Нагадаем, што дыпламатычныя дачыненні паміж Беларуссю і Грузіяй былі ўсталяваныя ў 1994 годзе. З нашай краіны ў Грузію пастаўляюцца пераважна грузавыя аўтамабілі і прадукцыя сельскай гаспадаркі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі